Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2020

Лукашэнка пра Румаса: вялікіх прэтэнзій да яго няма, але чалавек хоча займацца бізнесам

Лукашэнка пра Румаса: вялікіх прэтэнзій да яго няма, але чалавек хоча займацца бізнесам
Сяргей Румас. Фота з архiва

4 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па абмеркаванні новага складу ўрада заявіў, што не мае вялікіх прэтэнзій да работы прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што абмяркоўваў з Сяргеем Румасам яго адстаўку. "Вялікіх прэтэнзій у мяне да яго няма, але чалавек хоча займацца бізнесам. Ён мне прама сказаў: я хачу заняцца бізнесам, хачу зарабіць грошы, немалыя грошы, я магу іх зарабіць", - растлумачыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вітае імкненне Сяргея Румаса. "Не думаю, што Румас паедзе з краіны і вывезе гэтыя грошы, ён іх укладзе тут у эканоміку. Але ўсё павінна быць сумленна і ў адпаведнасці з законам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі