Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Oct 2020

Лукашэнка пра ролю МЗС і пасольстваў: трэба выразна заяўляць аб сабе і цвёрда адстойваць свае правы

Лукашэнка пра ролю МЗС і пасольстваў: трэба выразна заяўляць аб сабе і цвёрда адстойваць свае правы

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў і беларускія дыпламаты за мяжой павінны выразна заяўляць пазіцыю сваёй дзяржавы і больш цвёрда адстойваць яе інтарэсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, прадаўжаюцца спробы Захаду расхістаць нас. Почырк усё той жа: палітычны, эканамічны і асабліва інфармацыйны націск. Дадалі яшчэ санкцыйныя спісы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я бачу, што Міністэрства замежных спраў больш актыўна пачало працаваць. Але гэтага недастаткова. Трэба цвёрда адстойваць свае правы і ставіць пытанні перад нашымі контрагентамі, асабліва перад палітыкамі Польшчы, Літвы, Латвіі і часткова Украіны".

Прэзідэнт упэўнены, што сярод насельніцтва гэтых краін ёсць шмат прыхільнікаў супрацоўніцтва з Беларуссю і трэба прыкласці намаганні, каб растлумачыць жыхарам гэтых краін згубнасць таго канфрантацыйнага шляху, які выбіраюць іх палітыкі. "Трэба паказваць літоўцам, латышам, палякам, украінцам і іншым, што іх палітыкі праводзяць няправільны курс. Яны могуць прывесці да таго, што адбываецца на Каўказе. Напрыклад, Рыга стаіць перад няпростым выбарам паміж бягучай кан'юнктурай і выгадамі ад узаемадзеяння з Беларуссю. Трэба ім паказваць, што яны могуць страціць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"А тое, што там палякі хайпуюць сёння на Беларусі - пачакайце тыдзень і вы ўбачыце, што будзе ў Польшчы. Чаму літоўцы, палякі і ўкраінцы лезуць да нас? Таму што ў іх катастрафічная сітуацыя, трэба ўвагу насельніцтва адцягнуць, а яшчэ пальцам паказаць, што мы ў гэтым вінаватыя. Таму пацярпіце трошкі - з імі людзі там хутка пачнуць разбірацца, - заявіў Прэзідэнт. - А то ў нас, бачыце, "выбары несправядлівыя, 80 працэнтаў". А 50,5 працэнта - у Польшчы перамог Дуда. Цяпер ужо ўсе заяўляюць, што поўная фальсіфікацыя. Вось там трэба разабрацца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі