16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не мае ніякага дачынення да беспілотнікаў, якія залятаюць у Польшчу ці Літву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усё, што сёння залятае ў Польшчу, Літву, - мы не маем да гэтага ніякага дачынення. І калі б мы так, як яны выюць, вылі пасля кожнага залёту да нас беспілотнікаў з боку Украіны, Расіі, праз Польшчу там, Літву… Мы ніколі гэтага не рабілі. Мы спакойна рэагуем па адпаведных лініях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Калі яны завылі пасля таго, як мы палову беспілотнікаў збілі, не ведаючы, чые яны, якія… Збілі і ўсё. Некалькі штук мы не змаглі паразіць. Мы затрацілі вялізныя сродкі, каб знішчыць гэтыя беспілотнікі, якія ляцелі не да нас - ляцелі ў Польшчу. І ім паведамілі, колькі куды ляціць беспілотнікаў. Мы таксама не ведалі, чые яны: "Працуйце!" Яны гэта прызнаюць. Тым не менш шкодзяць. Значыць, у іх ёсць нейкія задумы. Мы павінны іх разгадаць. Мы іх разгадалі. І павінны гэтаму процістаяць. Нікому нічога не тлумачачы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.