Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Стд 2021

Лукашэнка пра 2020-ы: нам патрэбны быў гэты год, але патрэбны быў у мінулым

Лукашэнка пра 2020-ы: нам патрэбны быў гэты год, але патрэбны быў у мінулым

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра мінулы 2020 год і пажадаў, каб цяперашні, 2021-ы, быў лепшым. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў свята Раства храм у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Раство - тое свята, якое як мінімум на год наперад вызначае новае жыццё. Я вельмі хачу, каб мы не паўтарылі папярэдні год, хоць я не ганьбіў яго. Нам патрэбны быў гэты год, каб мы зразумелі, узяўшыся за розум, і падумалі над будучыняй. Каб мы ўбачылі ўсіх, хто з намі побач, каб мы дакладна вызначыліся, хто ёсць хто. Нам патрэбны быў гэты год, але ён патрэбны быў нам у мінулым. Я не хачу, каб ён паўтарыўся ў бягучым і будучым годзе", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пажадаў, каб бягучы год быў лепшым за папярэдні. "І ён будзе лепшым, калі мы не проста захочам, а зробім усё неабходнае, залежнае ад кожнага з нас так, каб гэты год быў лепшым. Але самае галоўнае - беражыце адзін аднаго, сваіх родных, блізкіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі