21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
На абмеркаванне быў вынесены шэраг праектаў прававых актаў па пытаннях развіцця асобных прадпрыемстваў прамысловасці. Іх сутнасць у тым, каб прадаставіць шэрагу прампрадпрыемстваў пэўныя паслабленні ў частцы тэрмінаў вяртання раней узятых бюджэтных пазык, крэдытаў, пэўных растэрміновак. "Я хацеў бы паглядзець у вочы, шчыра кажучы, членам урада, якія ўносяць прапановы зноў з бюджэту кагосьці і штосьці падтрымліваць. На гэту тэму мы з вамі ўжо гаварылі. І Адміністрацыя Прэзідэнта пасля строгага патрабавання ўнесла прапановы, у тым ліку і кадравыя. Яны будуць падтрыманы", - сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы на нарадзе падкрэсліў, што проста так хадзіць і браць грошы з бюджэту нікому не будзе дазволена. Яго цікавіла пытанне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў - рэнтабельнасць, прыбытак, дынаміка, праекты і наяўнасць кантрактаў.
Па выніках абмеркавання прыняты канкрэтныя рашэнні. Шэраг прадпрыемстваў змогуць разлічваць на падтрымку для папаўнення абаротных сродкаў, не толькі пад перспектыўныя кантракты і на больш строгіх умовах, чым прапаноўвалася з самага пачатку. Пры гэтым неабходна будзе прадставіць дакладны графік пагашэння даўгавых абавязацельстваў.
Як заявіў журналістам па выніках нарады віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, 2017 год для прамысловасці стаў даволі ўдачным. "Сёння можна сказаць, што мы сапраўды завершым яго на ўзроўні
Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што на сусветным рынку назіраецца ажыўленне, аднак у шэрага прамысловых прадпрыемстваў не хапае абаротных сродкаў, каб задаволіць патрэбнасці гэтага рынку. "У нас заказаў больш, чым мы можам зрабіць. Самая галоўная праблема ў тым, што ў нас не хапае абароткі. Па многіх прычынах", - дадаў Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, працаваць і вяртаць даўгі прадпрыемствы змогуць і без дадатковай падтрымкі, але рост будзе мінімальны. У гэтай сітуацыі трэба выбіраць стратэгію і тактыку, што больш выгадна, - вяртаць даўгі і мець меншыя тэмпы росту або даць некаторыя паслабленні, але атрымаць большы рост. "Сутнасць нашых зваротаў у тым, каб правесці некаторую рэструктурызацыю даўгоў, якія былі ўзяты ў бюджэце або ў нашых камерцыйных дзяржаўных банках, каб нашы прадпрыемствы маглі задавольваць тыя заказы, якія ёсць на рынку", - сказаў віцэ-прэм'ер.
Пры гэтым ён падкрэсліў правільнасць раней прынятых рашэнняў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў у шэрагу галін, што дало магчымасць захаваць гэтыя вытворчасці, рабочыя месцы і атрымаць новую якасць прадукцыі.