VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Снж 2015

Лукашэнка перасцерагае ўрад ад эксперыментаў у эканоміцы

7 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ўрад ад эксперыментаў у эканоміцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт запатрабаваў ад урада канкрэтнай работы. Сітуацыю ў эканоміцы ён ахарактарызаваў як складаную - "сёння ў свеце амаль вайна ідзе". Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Трэба мабілізоўвацца вядомымі метадамі, якімі мы ўмеем дзейнічаць, разумеем іх. Трэба грунтавацца на іх і дзейнічаць, а не падкідваць розныя эксперыменты".

"Мне патрэбны канкрэтныя разважлівыя прапановы", - сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы выступіў супраць скарачэння паказчыкаў. "Трэба даводзіць больш канкрэтных паказчыкаў", - лічыць ён, прывёўшы ў якасці прыкладу паказчык па стварэнні рабочых месц для мясцовых органаў улады. Гэта паслужыць для іх дадатковым стымулам для пошуку інвестараў, якія будуць гэтыя рабочыя месцы ствараць.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларуская эканоміка абсалютна канкурэнтная па цэнавым фактары і якасці. "Цудаў не бывае, у крызісны час мы не можам, нават калі захочам, стварыць новую эканоміку, гэта значыць замест нашага машынабудаўнічага комплексу, напрыклад, вырабляць нешта касмічнае. Не зможам - ды і не трэба. У нас добрыя людзі, адукацыя, прамысловая школа. Трэба крыху варушыцца, напружвацца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы не павінны дзейнічаць, каб дагадзіць каму-небудзь, міжнародная супольнасць гэта, Міжнародны валютны фонд, Расія і іншыя дзяржавы. Мы ніколі нікому не стваралі праблем", - прадоўжыў Прэзідэнт. Пры гэтым Беларусь разлічвае на дапамогу і падтрымку з боку міжнароднай супольнасці перш за ўсё ў эканоміцы, і толькі ў эканоміцы. "Не трэба больш ніякая падтрымка", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь разлічвае таксама на падтрымку Расіі, дружалюбнай, брацкай дзяржавы. Так, Прэзідэнт адзначыў, што на прадпрыемствах Расіі, якія маюць кааперацыйныя сувязі з Беларуссю, працуюць 10 млн расіян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход