Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Кст 2025

Лукашэнка перакананы, што працавітасць дапаможа вяскоўцам Віцебшчыны і надалей выконваць маштабныя задачы

Лукашэнка перакананы, што працавітасць дапаможа вяскоўцам Віцебшчыны і надалей выконваць маштабныя задачы

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у Чашніках. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта традыцыйнае для беларусаў свята - сведчанне глыбокай удзячнасці і павагі да тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспеку Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў бягучым годзе надвор'е правярала Віцебшчыну на трываласць. "У час гарачай пары вашы палі залівалі дажджы. Гэта ўскладняла выхад тэхнікі для ўборкі. Для нарошчвання тэмпаў жніва ў вобласць былі накіраваны зводныя атрады з трох суседніх рэгіёнаў краіны, таксама сваё плячо падставілі ваеннаслужачыя і супрацоўнікі МНС, - падкрэсліў ён. - Усе разам вы змаглі сабраць дастойны ўраджай - каравай вобласці дасягнуў 1 мільёна тон, што пацвярджае прафесіяналізм, адказнасць і выкананне тэхналогій".

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў аграрыям Аршанскага і Віцебскага раёнаў, якія перасягнулі 100-тысячны рубеж па намалотах.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што і ў далейшым працавітасць і з'яднанасць вяскоўцаў Віцебшчыны дапамогуць выканаць маштабныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам паўночнага рэгіёна Беларусі.

"Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай, але такой важнай працы", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям "Дажынак-2025" у Чашніках

Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у г.Чашнікі

Паважаныя хлебаробы Віцебскай вобласці!

Сардэчна віншую вас і ўсіх удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2025" з заканчэннем уборачнай кампаніі.

Гэта традыцыйнае для беларусаў свята - сведчанне глыбокай удзячнасці і павагі да тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечвае харчовую бяспеку Беларусі.

У гэтым годзе надвор'е правярала Віцебшчыну на трываласць. У час гарачай пары вашы палі залівалі дажджы. Гэта ўскладняла выхад тэхнікі для ўборкі. Для нарошчвання тэмпаў жніва ў вобласць былі накіраваны зводныя атрады з трох суседніх рэгіёнаў краіны, таксама сваё плячо падставілі ваеннаслужачыя і супрацоўнікі МНС.

Усе разам вы змаглі сабраць дастойны ўраджай - каравай вобласці дасягнуў 1 мільёна тон, што пацвярджае прафесіяналізм, адказнасць і выкананне тэхналогій.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую аграрыям Аршанскага і Віцебскага раёнаў, якія перасягнулі 100-тысячны рубеж па намалотах.

Перакананы, і ў далейшым працавітасць і з'яднанасць вяскоўцаў Віцебшчыны дапамогуць выканаць маштабныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам нашага паўночнага рэгіёна.

Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай, але такой важнай працы.

Аляксандр Лукашэнка

4 кастрычніка 2025 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі