Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2020

Лукашэнка перакананы ў паспяховай рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з Арменіяй

Лукашэнка перакананы ў паспяховай рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва з Арменіяй
Армен Саркісян і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Армена Саркісяна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Рэспубліцы Беларусь вас ведаюць як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, які аддае ўсю сваю энергію і веды справе няўхільнага павышэння дабрабыту Арменіі і яе грамадзян, умацавання аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў таксама неацэнны ўклад Армена Саркісяна ў развіццё беларуска-армянскіх адносін і выказаў перакананасць у паспяховай сумеснай рэалізацыі існуючага значнага патэнцыялу ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі