Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2023

Лукашэнка ўпэўнены, што штучна навязаныя супярэчнасці не разбураць добрыя сувязі беларусаў і эстонцаў

Лукашэнка ўпэўнены, што штучна навязаныя супярэчнасці не разбураць добрыя сувязі беларусаў і эстонцаў
Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Эстоніі са 105-й гадавінай Дня Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У розныя гістарычныя эпохі ваша дзяржава была самабытнай, паспяховай, прывабнай для бізнесу, творчасці, турызму, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння, на жаль, мы з'яўляемся сведкамі неапраўданай агрэсіўнай рыторыкі афіцыйнага Таліна, абсалютна не ўласцівай дружалюбнаму эстонскаму народу".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларусы і эстонцы падобныя ў імкненні мірна развіваць сваю краіну, не ствараючы праблем суседзям. Нездарма абодва народы маюць аднолькавы кветкавы сімвал - васілёк, які азначае надзею і аптымізм, накіраваныя ў будучыню, заўважыў ён.

"Перакананы, што часовыя штучна навязаныя нам супярэчнасці не змогуць разбурыць традыцыйна добрыя беларуска-эстонскія чалавечыя сувязі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Эстоніі сапраўды незалежнага развіцця, міру і дабрабыту, а таксама запрасіў наведаць гасцінную Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі