Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Oct 2019

Лукашэнка ўпэўнены ў паспяховым мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе

Лукашэнка ўпэўнены ў паспяховым мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў паспяховым мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І з Усходам (Украіны. - Заўвага БЕЛТА) будзе ўсё нармальна. Тая настойлівасць, якую праяўляе цяперашні Прэзідэнт, пасля завяршэння вайны, упэўнены, увянчаецца поспехам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я не проста вам жадаю гэтага. Мы гатовы разам што-небудзь зрабіць для таго, каб Украіна была адзінай, цэласнай, магутнай, каб скоса нават ніхто не змог сюды паглядзець. Гэта нашы прынцыпы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі