У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2020

Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці актывізаваць дыялог з Грэцыяй на ўсіх узроўнях

Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці актывізаваць дыялог з Грэцыяй на ўсіх узроўнях
Прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларопулу. Фота EPA-EFE

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народы дзвюх краін маюць багатую шматвяковую гісторыю і культурную спадчыну, агульныя духоўныя каштоўнасці, якія ствараюць трывалы фундамент для пабудовы канструктыўных міждзяржаўных сувязей.

"Упэўнены ў неабходнасці актывізацыі двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях. Веру, што адносіны паміж нашымі краінамі будуць развівацца на прынцыпах дружбы, узаемнай павагі, а таксама імкнення сумеснымі намаганнямі падтрымліваць і пашыраць меры бяспекі і даверу на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Грэцыі - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс