Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2021

Лукашэнка пажадаў айчынным СМІ захаваць статуснасць, быць заўсёды першымі і на вышыні

Лукашэнка пажадаў айчынным СМІ захаваць статуснасць, быць заўсёды першымі і на вышыні

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам першага Форуму медыйнай супольнасці Беларусі "СМІ ў эпоху лічбавізацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы бачым, з якой хуткасцю інавацыйныя тэхналогіі змяняюць жыццё грамадства, якія магчымасці яны адкрываюць у сферы стварэння і распаўсюджвання медыякантэнту, якія рызыкі фарміруюць у пытаннях інфармацыйнай бяспекі дзяржавы. Разумеем, што непахіснасць нашага суверэнітэту, захаванне адзінства і згоды беларускага народа шмат у чым залежаць ад прафесіяналізму і грамадзянскай пазіцыі айчынных журналістаў", - гаворыцца ў прывітанні.

"Упэўнены, што ваша імкненне развівацца і ўдасканальвацца, уменне з'яднацца, абараняючы нацыянальныя інтарэсы краіны, з'яўляюцца залогам дабрабыту і міру незалежнай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў, каб старт форуму быў яркім, а работа яго ўдзельнікаў - плённай. "На фоне сучасных трэндаў сусветнай журналістыкі, якая часам пагарджае этычнымі нормамі і маральнымі прынцыпамі, жадаю айчынным СМІ захаваць статуснасць, быць заўсёды першымі і на вышыні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі