У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі калектывы Палаца Рэспублікі і Прэзідэнцкага аркестра

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 20-годдзем калектыў Палаца Рэспублікі і з 15-годдзем калектыў Прэзідэнцкага аркестра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады актыўнай і плённай працы вашы калектывы занялі важнае месца ў фарміраванні культурнай спадчыны краіны. Садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенне на самым высокім узроўні дзяржаўных і грамадска-палітычных мерапрыемстваў, рэспубліканскіх, міжнародных форумаў, акцый і праектаў - сведчанне вашага прафесіяналізму, адказнасці і адданасці сваёй справе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння калектывы Палаца Рэспублікі і Прэзідэнцкага аркестра закладваюць надзейны фундамент для захавання і далейшага развіцця лепшых традыцый беларускага народа, духоўна ўзбагачаюць яго, прывіваюць маладому пакаленню пачуццё прыгожага, гонару за сваю Радзіму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс