Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Aug 2017

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву

Народная артыстка РСФСР Ірына Скобцава22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы выключнаму акцёрскаму майстэрству, непаўторнаму творчаму стылю, уменню глыбока і тонка разумець характары сваіх персанажаў Вы заваявалі шчырую любоў і прызнанне многіх пакаленняў гледачоў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выразныя і вытанчаныя вобразы, створаныя актрысай у кіно і на тэатральных падмостках, увайшлі ў скарбніцу савецкага і расійскага мастацтва. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць людзям радасць і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі