Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Крс 2020

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша
Антоніу Гутэрыш. Фота EPA

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы аўтарытэт і палітычны вопыт, глыбокае веданне аспектаў гуманітарнага развіцця, адказны падыход і прафесійнае стаўленне да вырашэння самых вострых і адчувальных пытанняў міжнароднага парадку дня садзейнічаюць умацаванню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Антоніу Гутэрышу за нястомныя намаганні па пошуку рашэнняў і стварэнні ўмоў для аб'яднання нацый дзеля бяспечнай будучыні. Прэзідэнт пацвердзіў, што Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам ААН і будзе і ў далейшым паслядоўна падтрымліваць прапанаваны кіраўніцтвам арганізацыі курс на забеспячэнне большай адкрытасці і празрыстасці ў яе дзейнасці, пашырэнне шматбаковых сувязей і кансалідацыю сусветнай супольнасці ў мэтах устойлівага развіцця і пераадолення сучасных выклікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі