Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2017

Лукашэнка павіншаваў Вучыча з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сербіі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Вучыча з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сербіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта перамога сведчыць аб прызнанні сербскім народам вашых заслуг на пасадзе прэм'ер-міністра і звязаных з вамі надзеях на новыя дасягненні, далейшы прагрэс і працвітанне краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі пашырэнне адносін з Сербіяй лічаць важным напрамкам знешняй палітыкі і з аптымізмам глядзяць у будучыню. "Ваш нядаўні візіт у Мінск і дасягнутыя дамоўленасці пасадзейнічаюць актывізацыі і эфектыўнасці двухбаковых адносін. Упэўнены, што на пасадзе кіраўніка дзяржавы вы застаняцеся прыхільнікам паступальнага развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі