Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2016

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з 95-годдзем з дня яго заснавання

29 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з 95-годдзем з дня яго заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэтыя гады ваша арганізацыя стала надзейным памочнікам дзяржавы ў вырашэнні медыка-сацыяльных і гуманітарных праблем, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы паставілі перад сабой высакародную задачу - працаваць у інтарэсах сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Клопат аб чалавеку, ахова яго жыцця, здароўя і годнасці сталі для вас галоўнымі прыярытэтамі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўваюць таксама намаганні па прапагандзе здаровага ладу жыцця і навучанню насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі