Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2018

Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта ПАР

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што Ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць працвітанню Паўднёвай Афрыкі і паляпшэнню дабрабыту яе жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі беларуска-паўднёваафрыканскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

"Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі ў дваццаць пятую гадавіну дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі мы зможам больш поўна раскрыць патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі