Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Лют 2019

Лукашэнка павіншаваў са стагоддзем аграрнай галіны работнікаў гэтай сферы

Лукашэнка павіншаваў са стагоддзем аграрнай галіны работнікаў гэтай сферы

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са стагоддзем аграрнай галіны работнікаў гэтай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сто гадоў таму ў гісторыі Беларусі была адкрыта новая вяха, азнаменаваная прыкладам працоўнага подзвігу народа, самаадданай і плённай працы аграрыяў на карысць сваёй краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Захаваўшы лепшыя традыцыі, абапіраючыся на вопыт і веды старэйшых пакаленняў, укараняючы перадавыя тэхналогіі, пры падтрымцы дзяржавы нашы працаўнікі стварылі новую мадэль сучаснай сельскай гаспадаркі. Развіваючы і ўдасканальваючы ўсе напрамкі аграрнай сферы, забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны. Айчынныя вытворцы нязменна займаюць дастойныя пазіцыі ў сусветных рэйтынгах якасці".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім работнікам аграпрамысловага комплексу - кіраўнікам, спецыялістам, вучоным-аграрыям, ветэранам і перадавікам вытворчасці - за працавітасць і стойкасць, вернасць і адданасць выбранай прафесіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі