Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2020

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з днём нараджэння

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з днём нараджэння
Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Фота з архіва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі шчыра рады выдатным поспехам Кітайскай Народнай Рэспублікі пад вашым кіраўніцтвам. Чарговым яскравым прыкладам стала барацьба з пандэміяй, калі кітайскі народ прадэманстраваў свае лепшыя якасці: мудрасць, з'яднанасць і цвёрдаць духу", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы дальнабачнай палітыцы кітайскага лідара, комплексным падыходам і ўзважаным рашэнням Кітай упэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі на міжнароднай арэне. "Глабальная ініцыятыва "Пояс і шлях" заслужана атрымала сусветнае прызнанне і аб'яднала вакол сябе многія дзяржавы на розных кантынентах", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў асабісты ўклад Сі Цзіньпіна ў развіццё беларуска-кітайскага партнёрства і дружбы. "Нашымі агульнымі намаганнямі ўжо рэалізуюцца сумесныя праекты, будуюцца прамысловыя і сацыяльны аб'екты. Упэўнены, што разам мы зможам дасягнуць новых знакавых здзяйсненняў на карысць двух народаў, - падкрэсліў ён. - З моманту вашага гістарычнага візіту ў Беларусь у 2015 годзе двухбаковыя адносіны набылі характар "жалезнага братэрства". З нецярплівасцю чакаю асабістай сустрэчы з вамі ў Мінску, якая напоўніць новым зместам увесь комплекс міждзяржаўнага супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі