Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Jun 2017

Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з днём нараджэння

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Удзячны, што лёс прадаставіў магчымасць мець такога сябра, які шчыра і з непрыхаванай сімпатыяй ставіцца да Беларусі. Наша асабістая дружба і дружба нашых краін моцная і "ўсепагодная", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пад мудрым кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна Кітайская Народная Рэспубліка ўпэўнена ідзе да ажыццяўлення "кітайскай мары" аб адраджэнні нацыі, фарміруе новае аблічча вялікай дзяржавы.

"Гэтаму садзейнічае прапанаваная Вамі не толькі Кітаю, але і ўсяму свету канцэпцыя сумеснага развіцця "Адзін пояс і адзін шлях", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Застаюся пад уражаннем ад праведзенага ў маі ў Пекіне Форуму гэтай ініцыятывы. Ідэі, агучаныя Вамі ў праграмным выступленні на яго адкрыцці, набываюць канкрэтны сэнс і напаўненне ў планах двухбаковага беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Упэўнены, што хутка мы зможам адчуць іх дзейсны эфект".

Прэзідэнт пажадаў Старшыні КНР моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў такой жа стваральнай працы на карысць Кітая і народа гэтай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі