Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Ліс 2021

Лукашэнка павіншаваў Румена Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі

Лукашэнка павіншаваў Румена Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Румена Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Балгарыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх умовах падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Балгарыяй па шырокім спектры напрамкаў: ад гандлёвых, інвестыцыйных і навукова-тэхнічных сувязей да гуманітарных кантактаў і турызму.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а балгарскаму народу - міру,стабільнасці і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі