Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2020

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пачатак інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы садзейнічаў напаўненню беларуска-расійскага супрацоўніцтва больш глыбокім зместам, стварыў рэальныя перавагі для эфектыўнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь і Расія знаходзяцца ля парога новага аб'яднальнага этапу. "Выпрацоўка ўзаемапрымальных рашэнняў у духу сапраўднага саюзніцтва - сур'ёзны зачын для дастойнай будучыні народаў Беларусі і Расіі", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што дзвюм краінам і ў далейшым удасца захаваць высокую дынаміку двухбаковага і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі