23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Палітычная мудрасць, высокі патрыятызм і непахісная вернасць народу вызначылі Ваш жыццёвы шлях барацьбіта за свабоду і суверэнітэт Венесуэлы", - гаворыцца ў віншаванні.
"У сённяшніх няпростых геапалітычных умовах мы становімся сведкамі нараджэння новага шматпалярнага свету, у якім голас кожнай дзяржавы будзе мець сілу і значнасць. Неабходна прыкласці максімум сумесных намаганняў, каб гэты справядлівы светапарадак стаў рэальнасцю ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь у сваёй знешняй палітыцы нязменна выступае за падтрымку братэрскага венесуэльскага народа. "Мы паслядоўна салідарны з баліварыянскім урадам на чале з Вамі і асуджаем любыя агрэсіўныя дзеянні супраць незалежнай Венесуэлы, якія неабгрунтавана напружваюць рэгіянальную абстаноўку ў Карыбскім басейне і Лацінскай Амерыцы - зоне міру, аб'яўленай яшчэ ў 2014 годзе на саміце СЕЛАК (Супольніцтва краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. - Заўвага БЕЛТА) у Гаване", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гераічнае мінулае і сіла духу верных сыноў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла забяспечаць непахісную ўстойлівасць дзяржавы да шматлікіх пагроз, а паслядоўнае развіццё беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства будзе садзейнічаць міру і працвітанню абедзвюх краін.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Венесуэлы здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў на ўсіх напрамках дзяржаўнага кіравання, а грамадзянам гэтай краіны - адзінства, духоўнай падтрымкі і заступніцтва першых кананізаваных венесуэльскіх святых Хасэ Грэгорыа Эрнандэса і манашкі Кармэн Рэндылес Марцінэс.