Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Nov 2022

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з 60-годдзем

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з 60-годдзем
Нікалас Мадура і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіву

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад Вашым упэўненым кіраўніцтвам Венесуэла мужна процістаіць шматлікім выклікам, паступова павялічвае свой эканамічны, прамысловы, навуковы і культурны патэнцыял. Самай высокай павагі заслугоўваюць Вашы намаганні па адстойванні нацыянальных інтарэсаў, умацаванні дзяржаўнага суверэнітэту, развіцці сацыяльнай сферы, павышэнні дабрабыту венесуэльскага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў інтэнсіфікацыю двухбаковага дыялогу Беларусі і Венесуэлы. "Пад маім пільным кантролем знаходзіцца выкананне шэрага важных дамоўленасцей, дасягнутых у мінулым снежні на пасяджэнні сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на ўсе часовыя цяжкасці, прадоўжыцца нарошчванне супрацоўніцтва па самым шырокім спектры пытанняў у інтарэсах дзвюх дзяржаў, чаму бясспрэчна будуць садзейнічаць традыцыйна дружалюбныя і даверныя адносіны паміж Мінскам і Каркасам.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру выдатнага здароўя і дабрабыту, далейшых поспехаў у адказнай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі