У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2020

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Вучыча з 50-годдзем

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Вучыча з 50-годдзем
Аляксандр Вучыч. Фота з архіва

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з 50-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Высока ацэньваю вашу дзейнасць на адказнай дзяржаўнай пасадзе і падтрымку дружалюбных беларуска-сербскіх адносін. Вельмі ўдзячны вам за захаванне атмасферы даверу і павагі паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з задавальненнем успамінае сустрэчы з Аляксандрам Вучычам, у час якіх бакі мелі магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

"Упэўнены, што з вашай дапамогай атрымаюць далейшае развіццё праекты ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты ў Мінску і Бялградзе ў мінулым годзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на прадаўжэнне змястоўных дружалюбных кантактаў і запрасіў сербскага лідара наведаць Беларусь у любы зручны для яго час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс