Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2021

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр з Днём Незалежнасці

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр з Днём Незалежнасці

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ва ўмовах сённяшняй рэальнасці падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства асабліва адпавядае інтарэсам беларускага і кіпрскага народаў.

"Карыстаюся гэтай нагодай, каб выказаць упэўненасць у далейшым развіцці ўзаемадзеяння з Кіпрам па шырокім спектры напрамкаў, які ўключае гандлёвыя сувязі і інвестыцыйныя праекты, гуманітарныя і рэгіянальныя кантакты, турызм, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі