20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пад вашым кіраўніцтвам Куба ідзе шляхам важных дзяржаўных і эканамічных пераўтварэнняў. Упэўнены, што ваш прафесіяналізм, адданасць свайму народу і ў далейшым будуць садзейнічаць актыўнаму развіццю краіны, умацаванню яе міжнароднага аўтарытэту", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з цеплынёй успамінае мінскую сустрэчу з лідарам Кубы ў кастрычніку мінулага года, якая дала магчымасць прыйсці да шэрага дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне беларуска-кубінскага партнёрства.
"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам дасягнуць істотных вынікаў па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.