Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2021

Лукашэнка павіншаваў патрыярха Сербскага Парфірыя з выбраннем на пасаду і інтранізацыяй

Лукашэнка павіншаваў патрыярха Сербскага Парфірыя з выбраннем на пасаду і інтранізацыяй

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў архіепіскапа Печскага, мітрапаліта Бялградска-Карлавацкага, патрыярха Сербскага Парфірыя з выбраннем на гэту пасаду і інтранізацыяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу многіх стагоддзяў праваслаўе застаецца непарушнай апорай маральнай сілы і трывалай асновай блізкай роднасці беларусаў і сербаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, пад вашым прадстаяцельствам аўтарытэт і ўплыў Сербскай праваслаўнай царквы будуць толькі ўзрастаць. Перакананы, вы прадоўжыце намаганні па далейшым умацаванні традыцыйна братэрскіх сувязей паміж нашымі краінамі і народамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі