Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Жнв 2018

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Кацярыну Фадзееву з днём нараджэння

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Кацярыну Фадзееву з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша індывідуальнасць, выканальніцкае майстэрства і высокі прафесіяналізм прынеслі Вам шырокую вядомасць і любоў шматлікіх паклоннікаў харэаграфічнага мастацтва. За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці Вы стварылі цэлую галерэю яркіх артыстычных вобразаў і арыгінальных пастановак, якія захапляюць гледачоў і назаўсёды застаюцца ў іх сэрцах. Асобных слоў удзячнасці заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні адоранай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што талент і невычэрпная энергія Кацярыны Фадзеевай і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю беларускай балетнай школы, працвітанню айчыннай культуры.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнай артыстцы моцнага здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі