У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Жнв 2018

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 60-годдзем

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваёй плённай творчай дзейнасцю Вы заваявалі любоў і павагу ўдзячных гледачоў. Кожная пастаноўка з Вашым удзелам уражвае высокім узроўнем прафесіяналізму, прыцягвае глыбінёй, выразнасцю і душэўнай адкрытасцю, пакідае незабыўныя ўражанні ў сэрцах шматлікіх паклоннікаў", - гаворыццаў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўклад Віктара Манаева ў стварэнне, захаванне і папулярызацыю традыцый нацыянальнай тэатральнай школы з'яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, сапраўдным гонарам праслаўленай Купалаўскай сцэны і ўзорам шчырага служэння сваёй краіне. "Упэўнены, што Ваша бязмежная адданасць мастацтву і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню беларускай культуры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Віктару Манаеву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс