Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Жнв 2018

Лукашэнка павіншаваў кампазітара Ігара Лучанка з 80-годдзем

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка з 80-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, вядомая шырокаму колу слухачоў, стала візітнай карткай Беларусі, увабрала ў сябе лепшыя рысы нацыянальнай культуры, узнесла беларускую песню на вяршыню прафесійнага майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт канстатаваў, што на працягу дзесяцігоддзяў самаадданай працы на пасадзе старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігар Лучанок прыкладвае шмат намаганняў дзеля існавання і далейшага развіцця айчыннай кампазітарскай школы.

"Напісаныя вамі музычныя творы вызначаюцца пранікнёнай меладычнасцю, глыбінёй і лірычнасцю, упрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі