У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2018

Лукашэнка павіншаваў калектыў "Полацк-Шкловалакно" з 60-годдзем з дня заснавання

Лукашэнка павіншаваў калектыў

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно" з 60-годдзем з дня яго заснавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што створанае на гістарычнай полацкай зямлі ўнікальнае прадпрыемства за гады работы набыло міжнароднае прызнанне. Выпускаемыя ім сучасныя высокатэхналагічныя матэрыялы шырока запатрабаваны ў вытворчасці камп'ютарнай, авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі, машынабудаванні і іншых сферах прамысловасці.

"Невыпадкова 90 працэнтаў вашай прадукцыі экспартуецца амаль у 50 краін свету. Сёння "Полацк-Шкловалакно" працуе эфектыўна, рэнтабельна і з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Не спыняючыся на дасягнутым, вы рэалізуеце новы этап у жыцці прадпрыемства - укараняеце перадавыя тэхналогіі, асвойваеце новыя віды інавацыйнай прадукцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што высокі прафесіяналізм і адданае стаўленне да справы супрацоўнікаў прадпрыемства дазволяць выканаць пастаўленыя задачы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс