У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2016

Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага гістарычнага музея з 60-годдзем заснавання ўстановы

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву Нацыянальнага гістарычнага музея з 60-годдзем заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На ваш калектыў ускладзена высакародная місія па захаванні культурнай спадчыны Беларусі. Дзякуючы плённай працы некалькіх пакаленняў работнікаў у музеі сабрана шмат артэфактаў, якія прадстаўляюць беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці, адлюстроўваюць этапы развіцця краіны, мастацкі здабытак нашага народа, яго звычаі і традыцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае дзейнасць музея як сацыяльна-культурнага інстытута, накіраваная на выхаванне патрыятызму, вывучэнне і папулярызацыю гістарычнага мінулага Беларусі, у тым ліку і за яе межамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс