Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2018

Лукашэнка павіншаваў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт з 50-годдзем з дня заснавання

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за сваю паўвекавую гісторыю ўніверсітэт стаў адной з вядучых тэхнічных ВНУ краіны. У ім атрымліваюць прафесію будучыя работнікі важнейшых галін - машынабудавання, металургіі, энергетыкі і радыёэлектронікі. "Гэта высокакваліфікаваныя кадры, якія валодаюць сучаснымі тэхнічнымі навыкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі", - гаворыцца ў віншаванні.

"Дзякуючы высокаму ўзроўню педагагічнага майстэрства, паспяховаму сумяшчэнню тэорыі і практыкі ў працэсе навучання, актыўнай навуковай дзейнасці калектыў ВНУ ўносіць значны ўклад ў пабудову інавацыйнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Рыхтуе і выхоўвае новыя пакаленні маладых спецыялістаў, якія плённа працуюць на карысць роднай краіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі