Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Крс 2025

Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з днём нараджэння

Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з днём нараджэння
Антоніу Гутэрыш. Фота з архiва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Упэўнены, што многія дасягненні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у цяперашніх складаных умовах сталі магчымымі дзякуючы Вашаму ўменню арганізаваць працэс перагавораў, аб'яднаць вакол сябе аднадумцаў і неабыякавых людзей. Адметнай рысай Сакратарыята ААН пад Вашым кіраўніцтвам з'яўляецца бесперапынны пошук аптымальных рашэнняў па шэрагу вострых праблем сучаснасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь высока цэніць асабісты ўклад Антоніу Гутэрыша ў гэту работу і пацвярджае гатоўнасць развіваць міжнароднае супрацоўніцтва з захаваннем прынцыпаў суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай дзяржавы.

"Мінск будзе паслядоўна падтрымліваць Вашы намаганні і ініцыятывы, накіраваныя на ўрэгуляванне і прадухіленне канфліктаў, паглыбленне ўзаемадзеяння паміж краінамі - членамі ААН у справе пераадолення глабальных выклікаў і пагроз", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Антоніу Гутэрышу добрага здароўя, шчасця і паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў. "Буду рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі