Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Mar 2018

Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з перавыбраннем Прэзідэнтам Непала

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з паўторным выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што далейшае развіццё беларуска-непальскіх адносін, лакаматывам якіх павінна быць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, цалкам адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бідх'е Дэві Бхандары невычэрпнай энергіі, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а таксама міру і працвітання яе краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі