Арыф Алві. Фота КАЗІНФАРМ
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыфа Алві з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў краіны грунтоўна ўмацавалі двухбаковыя адносіны і дасягнулі высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах.
"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем захаваць гэту станоўчую тэндэнцыю дзеля далейшага нарошчвання плённага беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.