Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Сак 2017

Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Усё Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння навуцы, інтэлектуальнага пошуку, імкнення да новых здзяйсненняў. Яркі талент і адданасць любімай справе прынеслі Вам сусветную славу і былі адзначаны самай прэстыжнай узнагародай навуковай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што глыбокай павагі заслугоўвае актыўная грамадзянская пазіцыя вучонага, яго імкненне адстойваць свае перакананні і ідэалы.

"Мы ўдзячныя за ўвагу, якую Вы ўдзяляеце ўмацаванню беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў даследчай сферы, цэнім пастаянныя намаганні па падтрымцы маладых вучоных", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Жарэс Алфёраў заўсёды будзе жаданым госцем у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі