Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2025

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязей з Камерунам

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязей з Камерунам
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш як паўстагоддзя таму адбылося аб'яднанне камерунскага народа і абвяшчэнне ўнітарнай дзяржавы. Сёння ваша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, паспяхова вырашае задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця і росту дабрабыту сваіх грамадзян, пашырае знешнепалітычны дыялог", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязей у двухбаковым гандлі, прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ў актывізацыі ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

"Буду рады сустрэцца з Вамі ў Мінску, Яўндэ або ў час шматбаковых мерапрыемстваў для абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-камерунскага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія выдатнага здароўя, сіл і энергіі для ажыццяўлення задум, а ўсім камерунцам - шчасця і згоды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі