Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Снж 2020

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці супрацоўніцтва з Румыніяй

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці супрацоўніцтва з Румыніяй

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Румыніі Клауса Ёханіса і жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У сваім імкненні да свабоды і незалежнасці румынскі народ, як і беларусы, прайшоў доўгі і складаны шлях, самым каштоўным вынікам якога стала стварэнне сучаснай суверэннай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння, калі ўвесь свет сутыкнуўся з беспрэцэдэнтнымі выклікамі і пагрозамі, галоўная задача - захаваць і ўмацаваць гэты важнейшы нацыянальны здабытак. "Упэўнены, што пераадоленне выпрабаванняў магчыма толькі праз шырокі дыялог паміж краінамі на прыцыпах добрасуседства і ўзаемнай павагі. Прытрымліванне такіх прынцыпаў у беларуска-румынскіх кантактах дасць магчымасць паспяхова рэалізаваць існуючы значны патэнцыял двухбаковых адносін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з Румыніяй ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу, пажадаў Клаусу Ёханісу моцнага здароўя і новых дасягненняў, а грамадзянам краіны - міру, згоды і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі