Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2026

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Намібіяй

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Намібіяй
Фота з архiва

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітву і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння з Намібіяй, заснаванага на прынцыпах даверу.

"Мінск надае вялікае значэнне паглыбленню эканамічных сувязей з Віндхукам. Упэўнены, у нас ёсць усе магчымасці. Мы гатовы ўдзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў па механізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэнні харчовай бяспекі ва ўмовах кліматычных выклікаў, а таксама ў развіцці горназдабыўной прамысловасці, энергетыкі, навукі і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Намібіі здароўя і новых поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам гэтай краіны - міру, салідарнасці і прагрэсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі