У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2016

Лукашэнка пацвердзіў запрашэнне Прэзідэнту ПАР наведаць з візітам Беларусь

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў запрашэнне Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкабу Зуму наведаць з візітам Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ПАР у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Намасонта Марыі Сібанда - Тусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь даволі эфектыўна развівае супрацоўніцтва з дзяржавамі поўдня Афрыкі, перш за ўсё з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай. Паводле яго слоў, рэалізуецца шэраг перспектыўных праектаў, якія датычацца паставак высакаякаснай беларускай тэхнікі. Акрамя таго, прапрацоўваюцца іншыя напрамкі ўзаемадзеяння.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для Беларусі важна знаходзіць новых партнёраў у Афрыцы. Ён выказаў упэўненасць, што Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сьера-Леонэ ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ямбасу Джон Сар Франсіс будзе ўсяляк садзейнічаць асваенню патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва. "Мы можам знайсці агульныя інтарэсы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, у тым ліку ў такіх перспектыўных галінах, як прамысловасць і сельская гаспадарка, адукацыя, медыцына", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прымаючы даверчыя граматы пасла КНДР у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Кім Хён Джуна, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нацэленасць Беларусі на развіццё ўзаемавыгадных адносін ва ўсіх сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс