Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2017

Лукашэнка патрабуе выключыць беспадстаўны кантроль бізнесу

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беспадстаўнага кантролю прадпрымальнікаў быць не павінна. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нярэдкія выпадкі, калі прадстаўнікі кампетэнтных органаў прыходзяць без усялякіх падстаў. Катэгарычна патрабую гэта выключыць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што работай па навядзенні парадку ў гэтай сферы ў Беларусі грунтоўна заняліся ў 2009 годзе. "Тады дырэктары нашых вялікіх прадпрыемстваў скардзіліся: не паспее адна праверка адысці, як з'яўляецца наступная, з іншай інстанцыі. Гэту практыку спынілі, прынамсі, рашэнні былі ўсе прыняты, прыйшлі да прынцыпу комплекснасці праверак. Каардынаваць іх стаў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Але, на жаль, значна лепш ад гэтага не стала, хоць у гэтым плане рушылі наперад", - сказаў Прэзідэнт.

"Цяпер ужо ў рамках планавых праверак кантралёры ідуць на прадпрыемства цэлым натоўпам, і кожны патрабуе да сябе ўвагі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. З-за гэтага работа арганізацыі паралізуецца на два-тры месяцы. Пры гэтым правяраюць, па сутнасці, адно і тое ж, дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніду Анфімаву арганізаваць няўхільнае выкананне прынятых рашэнняў па арганізацыі кантрольна-нагляднай дзейнасці. "Помніце, што правільная арганізацыя сістэмы кантролю - важнейшы фактар у прыцягненні інвестара. Сёння само жыццё патрабуе аптымізацыі колькасці правяраючых і перагляду прынцыпаў іх работы. Таму і быў выдадзены ўказ па ўдасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці. Неабходна зрушыць акцэнты ў рабоце кантралюючых органаў, нацэліўшы іх на прафілактыку парушэнняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Да добрасумленных суб'ектаў гаспадарання кантралюючыя органы не павінны падыходзіць і блізка. Для гэтага ўвядзіце зразумелыя, няхай і жорсткія, крытэрыі. Напрыклад, калі занятасць на прадпрыемстве павялічваецца, плацяжы па падатках растуць, людзям плацяць добрую зарплату, не зафіксавана ніводнай скаргі - туды ні нагой!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пазапланавыя праверкі павінны праводзіцца толькі ў выпадку, калі ёсць дакументальна пацверджаная інфармацыя аб парушэннях. "Не будзе рэзультату па так званай вашай аператыўнай і іншай інфармацыі - крыўдуйце самі на сябе. Выявілі парушэнні - дайце прадпісанне ўстараніць, калі гэта не крымінальныя. Але работу прадпрыемства - не спыняць. Няхай сам кіраўнік бярэ на сябе адказнасць і думае, як яму выпраўляць вашы заўвагі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі