Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Сак 2015

Лукашэнка патрабуе павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці

27 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі будуць разгледжаны ў красавіку, па выніках першага квартала. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка на нарадзе па сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне, праблемах і перспектывах развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў справаздачы аб рэальнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе прынята некалькі ўказаў, накіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне"З усімі па вертыкалі ў сельскай гаспадарцы дамовіліся, што калі Прэзідэнт падпісвае 3-5 указаў, то сельская гаспадарка ўздыхне. Прайшло нямала часу, каб паглядзець - дыхае сельская гаспадарка ці не. Я хацеў бы сёння пачуць, як яна дыхае і чаго ёй не хапае для таго, каб нармальна дыхаць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па ўсіх пытаннях развіцця вёскі былі не проста прыняты рашэнні, а ўкладзены каласальныя рэсурсы, каб сельская гаспадарка нармальна працавала. З улікам гэтага дзяржава чакае адпаведнай аддачы па ўсіх напрамках развіцця АПК.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне"Стратэгічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі мы разгледзім па выніках першага квартала, у красавіку, як і дамаўляліся, у Віцебскай, Магілёўскай або ж Брэсцкай вобласці, дзе новыя губернатары. Можа, яны будуць больш шчырыя і раскажуць аб праблемах, якія існуюць зыходзячы з таго, што ўсё-такі гэта не іх віна, што недзе дрэнна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе закраналіся пытанні пагашэння пратэрмінаваных плацяжоў. Акрамя таго, дэталёва абмеркаваны пытанні эканомікі сельгаспрадпрыемстваў, выканання тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны, бягучай сітуацыі з правядзеннем пасяўной кампаніі. Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў, якія датычацца належнага правядзення пасяўной кампаніі з улікам умоў надвор'я.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі