Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Jul 2018

Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна

10 ліпеня, Бялыніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па Бялыніцкім раёне мы дамовіліся: да канца 2020 года ўсё павінна быць зроблена. Ніякай шалёнай дапамогі не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сацыяльна-эканамічныя паказчыкі ў раёне ўпалі, за што вельмі строга раскрытыкаваў работу раённай і абласной улады, а таксама членаў урада, адказных за вобласць.

На думку Прэзідэнта, раёну неабходна арыентавацца на вопыт калгаса "Радзіма", дзе створана паспяховая вытворчасць дзякуючы інавацыйным падыходам да работы і гаспадарчаму стаўленню да справы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка папрасіў старшыню СВК Аляксандра Лапацентава, які ўжо больш як 35 гадоў узначальвае калгас, аказаць садзейнічанне старшыні райвыканкама ў развіцці раёна і арганізацыі прыбытковых вытворчасцей.

"У нечым мы дапаможам, але не разлічвайце, што сюды нехта нешта будзе ўвальваць: у нас дастаткова напрамкаў, дзе мы ўвальваць павінны і бачыць будучыню, перспектывы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі