Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Aug 2019

Лукашэнка патрабуе не перагружаць дзяцей дамашнімі заданнямі

Лукашэнка патрабуе не перагружаць дзяцей дамашнімі заданнямі

26 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на недапушчальнасць вельмі вялікай нагрузкі на дзяцей у школах, асабліва дамашнімі заданнямі. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па нагрузках у школе я ўжо гаварыў: нам трэба рабіць так, каб дзеткі, асабліва ў школах, атрымлівалі веды на ўроках, а дашліфоўвалі пры выкананні дамашніх заданняў. У ВНУ - зусім іншая справа. Там іншая справа, таму што там чалавек прыйшоў на свой профіль. Ён да гэтага схільны, яму лягчэй будзе вучыцца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - А тут у вучня ўсё - ад матэматыкі да гуманітарных, тэхнічных прадметаў. Няма такіх дзяцей, якія ва ўсіх гэтых навуках аднолькава разбіраюцца".

"На гэта таксама трэба звяртаць увагу і не перагружаць дзяцей, асабліва дома. Не трэба, каб яны 5-6 гадзін адпрацавалі ў школе, і яшчэ столькі ж дома. Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі