Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Сак 2015

Лукашэнка патрабуе ўлічваць маральны фактар пры вырашэнні праблем прадпрымальнікаў

17 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным улічваць маральны фактар пры вырашэнні праблем прадпрымальнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае - чалавечы фактар, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Людзей крыўдзіць нельга. Трэба зрабіць тонка і акуратна, каб людзі не пакрыўдзіліся. Бо за кожным - сям'я. Гэта маральны фактар, і яго трэба ставіць на першае месца".

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прадпрымальнікам трэба "выходзіць на нармальны, празрысты бізнес, паставіўшы сябе ў аднолькавыя ўмовы з іншымі. А галоўнае - каб яны працавалі сумесна з беларускай лёгкай прамысловасцю, рэалізуючы айчынныя тавары".

"Калі мы гаворым аб бізнесе, то галоўнае - канкурэнцыя ў роўных умовах, незалежна ад форм уласнасці", - лічыць кіраўнік дзяржавы. А цяпер сітуацыя склалася такім чынам, што частка прадпрымальнікаў працуе празрыста, а частка - не прымае новых умоў дзейнасці, прадугледжаных заканадаўствам.

Прэзідэнт таксама перасцярог прадпрымальнікаў ад звязвання іх інтарэсаў з палітыкай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі