Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2015

Лукашэнка патрабуе глыбокай перапрацоўкі лесаматэрыялаў і атрымання прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стаіць задача забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне ўсяго ляснога комплексу краіны, і перш за ўсё глыбокую перапрацоўку лесаматэрыялаў, каб атрымаць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад пачаткам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці была дамоўленасць удзяляць гэтай тэме самую сур'ёзную ўвагу.

Праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі прадугледжвае ўнясенне істотных змяненняў у існуючы парадак функцыянавання галіны. Прэзідэнт адзначыў: перш чым падпісаць гэты дакумент, ён хацеў бы пачуць ад прысутных на дакладзе распрацоўшчыкаў адказы на шэраг пытанняў. У прыватнасці, як прапанаваныя дадатковыя меры будуць садзейнічаць навядзенню парадку ў лясной галіне, што прапануецца для павелічэння глыбіні перапрацоўкі лесаматэрыялаў і нарошчвання выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з вывазам неапрацаванага лесу, кругляка за мяжу. "Мы дамаўляліся: такое трэба выключыць. Як гэта выключана? Трэба не кругляк вывозіць і кагосьці карміць за межамі Беларусі, а вырабляць мэблю, патрэбныя камплектуючыя для будаўніцтва і іх прадаваць", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі