Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2019

Лукашэнка патрабуе больш актыўна ўкараняць інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных у вытворчасць

Лукашэнка патрабуе больш актыўна ўкараняць інавацыйныя распрацоўкі беларускіх вучоных у вытворчасць

25 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад і кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук на больш актыўнае ўкараненне інавацыйных распрацовак беларускіх вучоных. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, якім уручаны дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Вы не мяркуйце, вы патрабуйце, каб гэта было асвоена і ўкаранёна. У вас на гэта ёсць усе правы".

На сустрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся дасягненні вучоных у сферы ліцця. Аб гэтым падрабязна расказаў доктар тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры "Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці" БНТУ Сяргей Ровін. Вучоная ступень доктара яму прысуджана за канцэптуальнае развіццё новага навуковага напрамку ў галіне рэцыклінгу дысперсных тэхнагенных металаадходаў. Прасцей кажучы, работа прысвечана рэсурсазберажэнню, і гэта задача актуальная для ўсіх краін з развітым машынабудаваннем. Новая тэхналогія дазваляе эфектыўна перапрацоўваць адходы як сплаваў каляровых, так і чорных металаў. У маштабах Беларусі размова ідзе аб штогадовым вяртанні ў вытворчасць да 200 тыс. т чыгуну і сталі. Пры гэтым рэнтабельнасць вытворчых участкаў і цэхаў нават пры невялікіх аб'ёмах перапрацоўкі складзе не менш як 50 працэнтаў, а тэрмін акупнасці - не больш як год.

Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся гэтай распрацоўкай і спытаў ва Уладзіміра Гусакова, як рэалізуюцца на практыцы гэтыя новаўвядзенні. Пры гэтым ён нагадаў, што кіраўніцтва НАН мае права непасрэдна ўзаемадзейнічаць з урадам па адпаведных пытаннях. Калі не ўдаецца знайсці ўзаемаразуменне, то ўжо адказныя асобы ў Савеце Міністраў павіны будуць адстойваць свой пункт гледжання на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. "Але я не думаю, што вучоны будзе прапаноўваць тое, што не рэалізуемае, і тое, што шкодна для дзяржавы з пункту гледжання перш за ўсё эканомікі", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі